Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сярод ахвяраў трагічнага землятрусу ў Венесуэле ажно 12 журналістаў

11.07.2026 14:02
Колькасць ахвяр падвойнага землятрусу ў Венесуэле перавысіла 4 тысячы чалавек.
       4
Колькасць ахвяр падвойнага землятрусу ў Венесуэле перавысіла 4 тысячу чалавекPAP/EPA/MIGUEL GUTIERREZ

Паводле дадзеных, апублікаваных у пятніцу спікерам парламента Хорхе Радрыгесам, у Венесуэле ў выніку апошняга падвойнага землятрусу загінула як мінімум 4 118 чалавек. Колькасць зніклых без вестак можа перавысіць 30 тысяч.

Дакладная колькасць зніклых без вестак падчас землятрусаў магнітудай 7,2 і 7,5 бала застаецца невядомай.

У чацвер газета «El Nacional» паведаміла, што ў папярэдні спіс вышуку, падрыхтаваны па ініцыятыве грамадзян, было ўключана больш за 30 тысяч прозвішчаў. 16 740 чалавек атрымалі раненні.

Паводле заявы Нацыянальнага прафсаюза супрацоўнікаў прэсы (SNTP), у выніку землятрусу, які адбыўся ў Венесуэле 24 чэрвеня, загінулі 12 журналістаў.

Журналісцкая супольнасць краіны абвясціла дні жалобы ў сувязі з гібеллю сваіх калег.

PAP/аз