Балтыйскія дыпламаты накіравалі сумесны пратэст у МЗС Расіі. Прадстаўнікі пасольстваў Літвы, Латвіі і Эстоніі выступілі супраць распаўсюджвання Масквой дэзінфармацыі пра краіны іх рэгіёна. У тым ліку, супраць заяваў пра тое, што яны дазваляюць Украіне выкарыстоўваць сваю паветраную прастору для ўдараў беспілотнікаў па тэрыторыі Расіі.
Паводле заявы міністэрстваў замежных спраў Літвы, Латвіі і Эстоніі, нягледзячы на паўторныя афіцыйныя заявы гэтых краін, Расія працягвае распаўсюджваць дэзінфармацыю і нагнятаць напружанасць.
Вільня, Рыга і Талін адхілілі расійскія абвінавачванні, падкрэсліўшы, што палёты беспілотнікаў у іх паветраную прастору з'яўляюцца вынікам вайны Расіі супраць Украіны.
Дыпламаты таксама абверглі заявы Масквы аб тым, што краіны Балтыі рыхтуюць масавыя дэпартацыі рускамоўных жыхароў, назваўшы іх часткай расійскай дэзінфармацыйнай кампаніі.
IAR/аз