Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Больш за 10 тысяч дадатковых выпадкаў смерці зафіксаваныя ў Еўропе падчас чэрвеньскай спёкі

13.07.2026 09:35
Такі высокі ўзровень смяротнасці для гэтага часу года незвычайны, б'юць трывогу эксперты.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Падчас спёкі ў канцы чэрвеня ў Еўропе было зарэгістравана 10 тысяч дадатковых смяротных зыходаў. Пераважная большасць — больш за 9 тысяч  прыпадае на людзей старэйшых за 65 гадоў.

Эксперты адзначаюць, што экстрэмальная спёка, якая абрынулася на Еўропу ў канцы чэрвеня, прывяла да смерці ў асноўным ад цеплавога ўдару або абвастрэння сардэчна-сасудзістых і рэспіраторных захворванняў.

Такі высокі ўзровень смяротнасці для гэтага часу года незвычайны, таму бʼюць трывогу эксперты.

 Гэта сапраўды вельмі высокая лічба. Цяжка растлумачыць яе чымсьці іншым, акрамя экстрэмальнай спёкі,  сказаў Ласэ Вестэргаард (Lasse Vestergaard) з дацкага «Statens Serum Institut», пры якім дзейнічае «EuroMOMO», што адсочвае ўзровень смяротнасці ў Еўропе.

Даследчыкі не паведамілі пра колькасць смерцяў у паасобных краінах. Аднак яны адзначылі, што, між іншым, Францыя і Бельгія былі аднымі з краін у Еўропе, дзе ў апошні тыдзень чэрвеня быў зафіксаваны вельмі высокі паказчык смяротных зыходаў.

IAR/аз

СААЗ папярэджвае: Спёка — гэта ціхі забойца

29.06.2026 11:00
Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведамляе пра, больш за 1 300 дадатковых смяротных зыходаў у Еўропе з-за спёкі.