Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Больш за 10 тысяч дадатковых выпадкаў смерці зафіксаваныя ў Еўропе падчас чэрвеньскай спёкі

13.07.2026 09:35
Такі высокі ўзровень смяротнасці для гэтага часу года незвычайны, б'юць трывогу эксперты.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Падчас спёкі ў канцы чэрвеня ў Еўропе было зарэгістравана 10 тысяч дадатковых смяротных зыходаў. Пераважная большасць — больш за 9 тысяч — прыпадае на людзей старэйшых за 65 гадоў.

Эксперты адзначаюць, што экстрэмальная спёка, якая абрынулася на Еўропу ў канцы чэрвеня, прывяла да смерці ў асноўным ад цеплавога ўдару або абвастрэння сардэчна-сасудзістых і рэспіраторных захворванняў.

Такі высокі ўзровень смяротнасці для гэтага часу года незвычайны, таму бʼюць трывогу эксперты.

— Гэта сапраўды вельмі высокая лічба. Цяжка растлумачыць яе чымсьці іншым, акрамя экстрэмальнай спёкі, — сказаў Ласэ Вестэргаард (Lasse Vestergaard) з дацкага «Statens Serum Institut», пры якім дзейнічае «EuroMOMO», што адсочвае ўзровень смяротнасці ў Еўропе.

Даследчыкі не паведамілі пра колькасць смерцяў у паасобных краінах. Аднак яны адзначылі, што, між іншым, Францыя і Бельгія былі аднымі з краін у Еўропе, дзе ў апошні тыдзень чэрвеня быў зафіксаваны вельмі высокі паказчык смяротных зыходаў.

IAR/аз

СААЗ папярэджвае: Спёка — гэта ціхі забойца

29.06.2026 11:00
Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведамляе пра, больш за 1 300 дадатковых смяротных зыходаў у Еўропе з-за спёкі.