Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кіраўнік украінскага МЗС падзякаваў польскім службам за рэакцыю на інцыдэнт у горадзе Бельска-Бяла

13.07.2026 15:05
Нашай згоды на такія паводзіны няма, запэўніла прадстаўніца польскага Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі.
     i
Міністр замежных спраў Украіны Андрэй СiбігаPAP/EPA/OLIVIER MATTHYS

Міністр замежных спраў Украіны падзякаваў польскім службам за затрыманне мужчыны, які абразіў украінскую дзяўчынку. Інцыдэнт адбыўся на мінулым тыдні ў аўтобусе грамадскага транспарту ў горадзе Бельска-Бяла.

Паводле слоў Андрэя Сібігі, рашэнне аб затрыманні мужчыны было «хуткім і правільным». Адначасова ўкраінскі палітык нагадаў, што «такая агрэсія і нянавісць не павінны адбывацца ў еўрапейскім дэмакратычным грамадстве». Ён таксама заклікаў польскіх палітыкаў не распальваць нянавісць супраць Украіны і ўкраінцаў.

На відэа, размешчаным у інтэрнэце, мужчына пагражае дзіцяці, выкрыкваючы агрэсіўныя і ксенафобскія лозунгі. Ён таксама агрэсіўна паводзіў сябе ў дачыненні да пасажыраў, якія сталі ў абарону дзяўчынкі.

Пагрозы, запалохванне і падбухторванне да нянавісці непрымальныя, запэўніла прадстаўніца Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Караліна Галэцка (Karolina Gałecka).

— Вельмі часта ў сацсетках публікуюцца ролікі, якія дакументуюць падобныя інцыдэнты. З нашага боку  з боку польскага МУС, няма згоды на такія паводзіны, якія распальваюць канфлікт па нацыянальнай прыкмеце. Кожны заслугоўвае павагі незалежна ад нацыянальнасці, колеру скуры ці рэлігіі,  заявіла прадстаўніца польскага МУС.

Паліцыя арыштавала мужчыну, які аказаўся кіроўцам мясцовага прадпрыемства гарадскога транспарту. Кампанія абвясціла аб дысцыплінарных мерах супраць свайго супрацоўніка. Падчас інцыдэнту мужчына знаходзіўся на бальнічным.

IAR/аз