Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Кааліцыя жадаючых» пашыраецца на дзве дадатковыя краіны

13.07.2026 16:03
У Парыжы праходзіць саміт краінаў, якія падтрымліваюць Украіну.
Эманюэль Макрон PAP/EPA/THOMAS PADILLA / POOL

Хаўруснікі Украіны збіраюцца на сустрэчу ў Парыжы. У саміце «кааліцыі жадаючых» у сталіцы Францыі сустракаюцца, сярод іншага, лідэры Украіны, Еўрапейскага Саюза і НАТА. Польшчу прадстаўляе прэм'ер-міністр Дональд Туск.

Сёння да кааліцыі дзяржаваў, якія падтрымліваюць Украіну ў барацьбе з расійскім агрэсарам, далучаюцца дзве краіны: Малдова і Паўночная Македонія. Такім чынам агульная колькасць удзельнікаў кааліцыі вырасце да 37 дзяржаў.

Парыж хоча скарыстацца паляпшэннем адносін з Вашынгтонам, якое назіралася падчас нядаўніх самітаў G7 і НАТА, каб даць кааліцыі, якая не збіралася ў поўным складзе амаль пяць месяцаў, новы імпульс.

— Гэта будзе магчымасць абмеркаваць барацьбу з ценявым флотам, новыя ініцыятывы адносна абаронных магчымасцей, мабілізацыю нашай прамысловасці ў падтрымку Украіны і планаванне сумесных вучэнняў,  абвясціў Эманюэль Макрон падчас саміту НАТА ў Анкары.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвясціў, што прадставіць у Парыжы праграму супрацьракетнай абароны. Ён таксама плануе ініцыяваць сустрэчу па гэтым пытанні.

Каля 30 лідараў таксама застануцца ў Парыжы да заўтра (14 ліпеня), каб прыняць удзел у ваенным парадзе з нагоды нацыянальнага свята Францыі.

IAR/аз