Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Чэхія не выключае далучэння да кааліцыі па супрацьракетнай абароне

14.07.2026 13:24
Ініцыятыва дзевяці еўрапйескіх дзяржаў і Украіны была абвешчаная ў панядзелак 13-га ліпеня ў Парыжы.
-
Прэм'ер-міністр Чэхіі Андрэй БабішEPA/VALENTINA CAMU Dostawca: PAP/EPA

Прэмʼер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш не выключыў далучэння сваёй краіны да кааліцыі па супрацьракетнай абароне. Ініцыятыва была абвешчаная ў панядзелак 13-га ліпеня ў Парыжы. Дзевяць еўрапейскіх краін і Украіна заявілі пра гатовасць стварыць сумесную сістэму супрацьракетнай абароны.

Андрэй Бабіш падтрымаў ідэю стварэння сумеснай сістэмы супрацьпаветранай абароны. Аднак ён падкрэсліў, што праект павінен рэалізоўвацца ў рамках Еўрапейскага Саюза.

— Гэта павінен быць сумесны праект дзяржаў-чальцоў, своеасаблівы «Еўрапатрыёт», — сказаў прэмʼер-міністр Чэхіі. — На дадзены момант не хапае каардынацыі ў еўрапейскай вытворчасці ўзбраенняў. Тут жа ідзе гаворка пра складаны праект, які патрабуе сумесных дзеянняў і рашэнняў. Я прапанаваў, каб Еўрапейская рада адыграла ключавую ролю, але спачатку найбуйнейшыя краіны, такія як Францыя і Германія, павінны дасягнуць пагаднення, — дадаў Андрэй Бабіш.

Апроч Украіны, у кааліцыю па супрацьракетнай абароне ўваходзяць Данія, Францыя, Германія, Італія, Нідэрланды, Іспанія і Швецыя, а таксама Нарвегія і Вялікабрытанія, якія знаходзяцца па-за межамі Еўрапейскага Саюза.

ПР/юл