ЗША нанеслі новую серыю ўдараў па Іране, пашырыўшы геаграфію атак ад узбярэжжа Армузскага праліва да цэнтральных рэгіёнаў краіны. Паводле іранскага Міністэрства аховы здароўя, за апошнія дні загінулі не менш за 35 чалавек, больш за 300 атрымалі раненні.
Пад амерыканскімі ўдарамі апынуліся партовыя гарады, а таксама аэрапорт у Семнане, які знаходзіцца за 200 кіламетраў на ўсход ад Тэгерана. Паведамляецца і пра атаку на іранскі танкер, які, паводле амерыканскага боку, спрабаваў прарваць марскую блакаду.
Вашынгтон заяўляе, што імкнецца пазбавіць Іран магчымасці пагражаць суднаходству ў Армузскім праліве. У адказ Тэгеран нанёс удары па амерыканскіх ваенных аб'ектах у Кувейце і Іарданіі і прыгразіў яшчэ больш маштабным адказам, назваўшы Армузскі праліў «недатыкальнай чырвонай лініяй».
iar/pap/эж