Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дональд Трамп заявіў пра публікацыю доказаў умяшання Кітая ў выбары ЗША 2020 года

17.07.2026 10:10
У 2020 годзе амерыканскія спецслужбы выявілі, што даныя выбарцаў у 18 штатах былі выкрадзеныя або ўзламаныя Кітаем, але тагачасныя ўлады ЗША ўтойвалі гэтую інфармацыю.
      .
Дональд Трамп выступае на Дзень незалежнасці ЗША.PAP/EPA/JIM LO SCALZO0/POOL

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў пра пачатак публікацыі матэрыялаў, якія сведчаць пра ўмяшанне Кітая ў амерыканскія прэзідэнцкія выбары 2020 года. Амерыканскі лідар сцвярджае, што дакументы раскрываюць сур’ёзную ўразлівасць выбарчай сістэмы краіны:

— Кітайская Народная Рэспубліка ажыццявіла тое, што лічыцца найбуйнейшай у гісторыі ўцечкай выбарчых даных, у выніку якой Кітай незаконна атрымаў 220 мільёнаў файлаў амерыканскіх выбарцаў. Гэтыя звесткі ўключалі імёны, адрасы, нумары тэлефонаў, палітычныя ўпадабанні ды іншую канфідэнцыйную інфармацыю, неабходную для рэгістрацыі выбарцаў і ажыццяўлення іншых супрацьпраўных дзеянняў — і менавіта гэта, паводле нашай інфармацыі, адбывалася, — заявіў Трамп.

Паводле Трампа, яшчэ ў 2020 годзе амерыканскія спецслужбы выявілі, што даныя выбарцаў у 18 штатах былі набытыя, выкрадзеныя або ўзламаныя Кітаем, але тагачасныя ўлады ЗША ўтойвалі гэтую інфармацыю.

iar/эж