Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Чэхія: затрыманы ў Кітаі грамадзянін не звязаны з дзяржаўнымі структурамі

17.07.2026 18:18
Міністр замежных спраў адхіліў меркаванні пра сувязь гэтага выпадку са справай кітайскага журналіста, абвінавачанага ў шпіянажы ў Чэхіі.
.  .
Ілюстрацыя. Кітайскія сцягі. crystal51/Shutterstock

Міністэрства замежных спраў Чэхіі заявіла, што грамадзянін краіны, затрыманы ў Кітаі па падазрэнні ў пагрозе дзяржаўнай бяспецы, знаходзіўся там выключна з прыватным візітам і не мае ніякіх сувязяў з чэшскімі дзяржаўнымі ўстановамі. Чэшскія дыпламаты падтрымліваюць з ім консульскі кантакт.

— Гэты чалавек знаходзіўся ў Кітаі з прыватным візітам. Мы не ведаем падрабязнасцяў яго паездкі. Гэта дзве асобныя справы, — заявіў міністр замежных спраў Чэхіі Петр Мацінка, адхіліўшы меркаванні пра сувязь гэтага выпадку са справай кітайскага журналіста, абвінавачанага ў шпіянажы ў Чэхіі.

Паводле чэшскіх СМІ, затрыманы — прадпрымальнік, які вёў бізнес у Кітаі. Чэшскі дыпламат таксама паведаміў, што мужчына ўтрымліваецца не ў турме, а ва ўстанове Міністэрства грамадскай бяспекі Кітая, знаходзіцца ў добрых умовах, а чэшскі бок працягвае сачыць за развіццём сітуацыі.

iar/эж