Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Міністр абароны Літвы: Расія можа павялічыць напружанасць у рэгіёне Балтыйскага мора

20.07.2026 14:01
Паводле палітыка, Расія можа планаваць напады на крытычна важную інфраструктуру, каб праверыць адзінства НАТА.
Сцяг Літвыjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Расія можа паспрабаваць абвастрыць напружанасць у рэгіёне Балтыйскага мора, бо не можа выйграць вайну ва Украіне. Гэта меркаванне міністра абароны Літвы, які ацаніў, што Крэмль можа ўспрымаць краіны Балтыі і Польшчу як свае наступныя мэты.

Робертас Каўнас заявіў літоўскаму грамадскаму радыё LRT, што Расія можа шукаць новую зону эскалацыі.

— На расійскай тэрыторыі адбываюцца выбухі, узнікаюць праблемы з пастаўкамі паліва, і грамадства ўсё часцей пытаецца ў крамлёўскага рэжыма, чаму гэта адбываецца і дзе абяцаная перамога, — адзначыў міністр абароны.

Ён таксама паведаміў, што Літва ўзмацніла бяспеку сваёй стратэгічнай інфраструктуры, а службы пастаянна аналізуюць разведданыя і каардынуюць дзеянні з хаўруснікамі.

Робертас Каўнас таксама лічыць, што армія павінна павялічыць колькасць людзей, якія праходзяць абавязковую вайсковую службу. Паводле яго, зацікаўленне прызывам сведчыць аб тым, што грамадства гатова да больш шырокага ўдзелу ў абароне.

На мінулым тыдні прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, спасылаючыся на дадзеныя разведкі, пацвердзіў паведамленні аб магчымых расійскіх правакацыях, накіраваных супраць Польшчы або краін Балтыі. Ён лічыць, што Расія можа планаваць напады на крытычна важную інфраструктуру, каб праверыць адзінства НАТА.

IAR/аз