Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Еўракамісія наклала буйны штраф на «AliExpress»

20.07.2026 16:05
Камісія абвінавачвае платформу ў недастатковых дзеяннях з мэтай спынення продажу незаконных і небяспечных тавараў.
 AliExpress
Пасылкамат AliExpressAutorstwa WrS.tm.pl - Praca własna, CC0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=123449230

Еўрапейская камісія наклала штраф у памеры 550 мільёнаў еўра на кітайскую гандлёвую платформу «AliExpress» — адну з найбуйнейшых у свеце.

Камісія абвінавачвае кітайскую платформу ў тым, што яна мала робіць для спынення продажу незаконных і небяспечных тавараў, а гэта парушэнне з'ўляецца парушэннем правілаў ЕС аб лічбавых паслугах. Расследаванне Еўракамісіі працягвалася два гады і пацвердзіла першапачатковыя падазрэнні.

Небяспечныя цацкі, касметыка і падробленыя тавары заставаліся на платформе тыднямі. Сістэмы выяўлення такіх прапаноў былі неэфектыўнымі, і прадаўцы маглі абыходзіць кантроль, адносячы гэтыя тавары да няправільных катэгорый.

Цяпер платформа «AliExpress» павінна ўнесці змены ў адпаведнасці з патрабаваннямі Бруселя да 20 кастрычніка. Невыкананне гэтых патрабаванняў можа прывесці да далейшых фінансавых штрафаў з боку Еўракамісіі.

IAR/аз

Канец танных пасылак з Кітая? ЕС уводзіць новыя правілы

29.06.2026 14:01
Азіяцкія платформы не здадуцца так лёгка. Трэба падрыхтавацца да гульні ў «кошкі-мышкі», кажуць адмыслоўцы.