Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Балгарыя прыме амерыканскія самалёты-запраўшчыкі. Іран ужо прыгразіў наступствамі

22.07.2026 15:09
 Балгарскія ўлады падкрэсліваюць, што самалёты будуць выкарыстоўвацца выключна для лагістычнай падтрымкі.
Балгарыя на карце Еўропыфота: shutterstock.com/LIDERO

Парламент Балгарыі ўхваліў размяшчэнне на тэрыторыі краіны васьмі амерыканскіх самалётаў-запраўшчыкаў і каля 250 вайскоўцаў ЗША. Тэхніка будзе базавацца на авіябазе Безмер на паўднёвым усходзе краіны. Балгарскія ўлады падкрэсліваюць, што самалёты будуць выкарыстоўвацца выключна для лагістычнай падтрымкі, а дазапраўка амерыканскай авіяцыі, якая ўдзельнічае ў місіях, у тым ліку на Блізкім Усходзе, адбывацца над тэрыторыяй Балгарыі не будзе.

Прэзідэнт Балгарыі Румен Радзеў заявіў, што краіна выконвае свае саюзніцкія абавязацельствы перад ЗША і НАТА, але выключае выкарыстанне сваёй тэрыторыі для правядзення баявых аперацый на Блізкім Усходзе. 

— Мы выконваем свае абавязацельствы і чакаем таго ж ад нашых саюзнікаў. Балгарыя застаецца прадказальным партнёрам. Мы цэнім добрыя адносіны з Ісламскай Рэспублікай Іран, і правядзенне ваенных аперацый на Блізкім Усходзе з тэрыторыі Балгарыі цалкам выключана, — сказаў ён.

Пасля рашэння Сафіі Тэгеран папярэдзіў Балгарыю пра магчымыя наступствы, заявіўшы, што любая дапамога ў падрыхтоўцы амерыканскіх удараў будзе расцэньвацца як саўдзел у агрэсіі.

iar/эж