Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У берлінскі парад ЛГБТ+ уехаў аўтамабіль: адзін чалавек загінуў, 16 параненыя

26.07.2026 09:12
Нападнік звязаны з ісламісцкім асяроддзем Берліна, яго шукае паліцыя. 
   , , 26  2026 .
Удзельнікі свята пасля нападу, Берлін, 26 ліпеня 2026 г. PAP/EPA/CLEMENS BILAN

У суботу, 25 ліпеня  аўтамабіль уехаў у людзей   падчас параду супольнасці ЛГБТ+ Christopher Street Day у Берліне. Адзін чалавек загінуў, 16 атрымалі раненні, трое з іх знаходзяцца ў крытычным стане, восем — у цяжкім.

Прадстаўнік берлінскай паліцыі Фларыян Нат паведаміў, што следства ўжо ідэнтыфікавала падазраванага, але затрымаць яго пакуль не ўдалося. 

— Паводле атрыманых у ходзе следства звестак, мы ідэнтыфікавалі падазраванага. Пошукі пачаліся, але ён яшчэ не затрыманы. Гэты чалавек вядомы паліцыі. Ён звязаны з ісламісцкім асяроддзем Берліна. Яго пошукі вядуцца з усёй магчымай інтэнсіўнасцю, — сказаў Нат.

Паліцыя папярэдзіла, што мужчына можа быць узброены і небяспечны, і заклікала не спрабаваць затрымліваць яго самастойна.

На момант атакі ў парадзе ўдзельнічалі сотні тысяч чалавек. Пасля інцыдэнту мерапрыемства спынілі, а ўдзельнікаў папрасілі пакінуць тэрыторыю.

iar/эж