Прэзідэнт Славакіі пачаў трохдзённы візіт у Кітай. Петэр Пелегрыні сустрэнецца ў Пекіне, сярод іншых, з кітайскім лідарам Сі Цзіньпінам.
Першы візіт кіраўніка славацкай дзяржавы ў Кітай за 16 гадоў мае на мэце стымуляваць больш глыбокае супрацоўніцтва ў галіне гандлю і новых тэхналогій. Тэмы размоваў уключаюць кітайскія інвестыцыі, паляпшэнне доступу славацкіх кампаній да кітайскага рынку, а таксама супрацоўніцтва ў галіне даследаванняў і навукі.
Праграма візіту таксама ўключае сустрэчы ў кітайскіх інавацыйных цэнтрах.
Прэзідэнт Петэр Пелегрыні наведае штаб-кватэру Baidu, аднаго з сусветных лідараў у галіне штучнага інтэлекту і воблачных тэхналогій. Ён таксама наведае Robot Mall — першы ў свеце цэнтр продажу робатаў, які адкрыўся год таму.
IAR/аз