Эстонія накіруе сваіх памежнікаў у Латвію, якая сутыкаецца з высокім міграцыйным ціскам на мяжы з Беларуссю. Рашэнне было прынята пасля таго, як у апошнія дні ў Эстоніі былі затрыманыя дзясяткі нелегальных мігрантаў, якія ўехалі ў краіну праз Латвію.
Міністр унутраных спраў Эстоніі Ігар Таро падкрэсліў, што нелегальныя мігранты выкарыстоўваюць Эстонію як транзітную краіну на шляху ў Фінляндыю і іншыя краіны Заходняй Еўропы.
Ён дадаў, што латвійскія службы ў цяпер працуюць пад моцным міграцыйным ціскам, таму чакаецца, што эстонскія функцыянеры падтрымаюць ахову латвійскай мяжы і паспрыяюць ратацыі мясцовага персаналу.
Пасля візіту на латвійска-беларускай мяжы на мінулым тыдні міністр паведаміў, што мігранты спрабуюць парушыць меры бяспекі, выкарыстоўваючы драўляныя лесвіцы, вяроўкі, нажніцы для металу і электраінструменты. Ён лічыць, што гэта сведчыць пра арганізаваны характар гэтай дзейнасці.
Эстонскія СМІ паведамляюць, што ў апошнія дні ў Таліне затрымалі 30 нелегальных мігрантаў. У выніку службы ўзмацнілі кантроль, у тым ліку на мяжы з Латвіяй.
Згодна з дадзенымі Латвійскай памежнай аховы, за апошнія суткі 95 мігрантаў спрабавалі незаконна перасекчы мяжу з Беларусі ў Латвію.
З-за моцнага міграцыйнага ціску ў Латвіі на польска-літоўскай мяжы ўжо год праводзяцца праверкі падарожнікаў.
IAR/аз