Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пентагон пачаў перагляд амерыканскай вайсковай прысутнасці ў Еўропе

28.07.2026 14:44
Мэтай перагляду з'яўляецца трансфармацыя Альянсу ў мадэль «NATO 3.0», у якой еўрапейскія саюзнікі будуць несці асноўную адказнасць за сваю абарону.
Ілюстрацыя shutterstock.com/Bumble Dee

Міністэрства абароны ЗША пачало перагляд размяшчэння амерыканскага вайсковага кантынгенту ў Еўропе. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Пентагона па палітычных пытаннях Элбрыдж Колбі. Паводле яго, мэтай перагляду з'яўляецца трансфармацыя Альянсу ў мадэль «NATO 3.0», у якой еўрапейскія саюзнікі будуць несці асноўную адказнасць за сваю абарону з выкарыстаннем звычайных узбраенняў.

Новая ацэнка павінна адпавядаць Стратэгіі нацыянальнай бяспекі ЗША 2025 года і Стратэгіі нацыянальнай абароны 2026 года. Колбі адзначыў, што перагляд прадугледжвае некалькі варыянтаў далейшага размяшчэння амерыканскіх войскаў.

У апошнія месяцы Вашынгтон неаднаразова заклікаў краіны НАТА павялічыць выдаткі на абарону. Раней галоўнакамандуючы аб'яднанымі сіламі Альянсу ў Еўропе Алексус Грынкевіч не выключыў, што ў доўгатэрміновай перспектыве частка амерыканскіх войскаў можа быць перакінутая ў іншыя рэгіёны свету.

dw/эж