Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Старшыня Еўрапейскай рады: Расія — пагроза для Еўропы

30.07.2026 13:21
Парушэнне паветранай прасторы Польшчы ў чарговы раз даказвае, што Расія ўяўляе пагрозу для ўсёй Еўропы.
Старшыня Еўрапейскай рады ЕС Антоніа КостаREUTERS

Такое меркаванне выказаў старшыня Еўрапейскай рады. Адначасова Антоніу Кошта выказаў салідарнасць з Украінай, якую ўначы Расія масава абстраляла ракетамі.

— Мы павялічваем нашу падтрымку ў справе ўмацавання супрацьпаветранай абароны Украіны, у тым ліку яе супрацьракетных і супрацьбеспілотных магчымасцяў,  абвясціў Антоніу Кошта ў сацыяльных сетках.

Партугальскі палітык дадаў, што «Еўропа застанецца адзінай» перад абліччам расійскай агрэсіі.

Расія атакавала амаль усе рэгіёны Украіны. Масква выкарыстала больш за 70 ракет і прыблізна 280 беспілотнікаў. Адна з ракет парушыла паветраную прастору Польшчы. Гэта адбылося ў Люблінскім ваяводстве. На месцы падзення ракеты працуюць службы выратавання. Пракуратура расследуе інцыдэнт.

ПР/юл