Італія рэагуе на падзеі ў Сеўце (Іспанія), дзе адбыўся чарговы масавы пераход мяжы мігрантамі. Прэм'ер-міністр Джорджыя Мелоні (Giorgia Meloni) назвала прыток нелегальных мігрантаў рэальнай пагрозай бяспецы еўрапейскіх межаў.
Прэм'ер-міністр Італіі абвясціла аб размове з міністрам унутраных спраў Матэа П'янтэдозі (Matteo Piantedosi). Яна заявіла, што ўрад Італіі гатовы звярнуцца да надзвычайных мер дзеля абароны сваіх межаў. Сярод магчымых крокаў яна згадала магчымасць часовага прыпынення дзеяння Шэнгенскай зоны ў адносінах з Іспаніяй.
Пазіцыю прэм'ер-міністра падтрымаў міністр замежных спраў Антоніа Таяні (Antonio Tajani). Мелоні падкрэсліла, што яе ўрад не мае намеру мяняць сваю палітыку ў дачыненні да нелегальнай міграцыі. Яна адзначыла, што ахова межаў, барацьба з кантрабандай людзьмі і вяртанне тых, хто не мае права на знаходжанне, застаюцца прыярытэтамі.
Наступствам заяў італьянскіх палітыкаў стала рэзкая рэакцыя Мадрыда, які выклікаў пасла Італіі, абвінаваціўшы Рым у адсутнасці салідарнасці і выкарыстанні крызісу ў палітычных мэтах.
IAR/нг