Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Латвія закрыла адзіны дзейны кантрольна-прапускны пункт на мяжы з Беларуссю

01.08.2026 10:44
Афіцыйна Рыга тлумачыць гэта тэхнічнымі прычынамі, аднак вядома, што Мінск узмацніў міграцыйны ціск.
Беларускі памежнік на КПП «Грыгароўшчына» на мяжы з Латвіяйкрыніца: sb.by

Пра закрыццё пункта пропуску паміж латвійскімі Патарніекамі і беларускай Грыгараўшчынай позна ўвечары 31 ліпеня паведаміў міністр унутраных спраў Латвіі Яніс Домбрава. Паводле яго слоў, прычынай сталі «тэхнічныя праблемы». Прадстаўнікі памежнай службы паведамілі агенцтву LETA, што гаворка ідзе пра аварыю інфармацыйнай сістэмы. З-за гэтага правядзенне памежнага кантролю на пераходзе стала немагчымым.

Пакуль невядома, калі непаладкі будуць ліквідаваныя. Латвійскія ўлады рэкамендуюць грамадзянам вяртацца ў краіну іншымі маршрутамі.

Яшчэ 30 ліпеня міністр Яніс Домбрава заклікаў латышоў адмовіцца ад паездак у Беларусь або вярнуцца дадому, калі яны ўжо знаходзяцца там. Паводле яго слоў, ва ўмовах узмацнення Беларуссю гібрыднай міграцыйнай вайны бяспечнае перамяшчэнне паміж краінамі можа быць ускладнена.

З пачатку гэтага года латвійскія памежнікі прадухілілі каля 9 тысяч спроб незаконнага перасячэння мяжы мігрантамі.

IAR/нг