Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пажарнікі з розных краін Еўропы адпраўляюцца ў Францыю і Іспанію, каб дапамагчы ў барацьбе з пажарамі

01.08.2026 17:15
Польскія пажарныя адправіліся ў Іспанію, каб дапамагчы мясцовым службам у барацьбе з ляснымі пажарамі.
. ,       .
Францыя. Французы, іспанцы і грэкі змагаюцца з ляснымі пажарамі. PAP/EPA/MAEL DUBIEZ / SDIS33 /HANDOUT

Сорак літоўскіх пажарных адправіліся ў Францыю. У іх распараджэнні дзевяць спецыялізаваных транспартных сродкаў, у тым ліку пяць пажарных машын. Яны ўзялі з сабой усё неабходнае абсталяванне для тушэння лясных пажараў, сродкі сувязі, ахоўны рыштунак і абсталяванне, якое дазваляе ім самастойна функцыянаваць на месцы здарэння.

Падарожжа зойме прыблізна тры дні. На месцы пажарных сустрэнуць прадстаўнікі грамадзянскай абароны Францыі. Літоўскі кантынгент быў накіраваны ў Францыю ў рамках Механізму грамадзянскай абароны ЕС.

З пацярпелых раёнаў было эвакуявана 220 000 чалавек. Пажары знішчылі больш за 200 дамоў і спалілі больш за 40 000 гектараў лесу.

Таксама пажарныя з Украіны дапамогуць у барацьбе з ляснымі пажарамі ў Францыі. Гэта першы выпадак, калі Украіна далучылася да Механізму грамадзянскай абароны ЕС у якасці краіны-донара. Кіраўнік Еўрапейскай камісіі абвясціў пра гэта на сайце X.

— Абараняючыся ад расійскай агрэсіі, Украіна таксама дапамагае абараняць чалавечыя жыцці па ўсёй Еўропе. Гэта еўрапейская салідарнасць. Кожны дзень Украіна дэманструе, што яна з'яўляецца часткай Еўрасаюза, — падкрэсліла Урсула фон дэр Ляен.

Усяго ў Францыю накіроўваюцца 70 пажарных з Украіны.

У сваю чаргу, польскія пажарныя адправіліся ў Іспанію, каб дапамагчы мясцовым службам у барацьбе з ляснымі пажарамі. З аэрапорта ў Кракаве вылецела першая група з 35 супрацоўнікаў Дзяржаўнай пажарнай службы. Цягам жніўня ў Іспаніі будуць несці службу агулам 105 польскіх пажарных, падзеленых на тры змены.

Яны будуць працаваць у рэгіёне Кастылія — Ла-Манча, у ваколіцах Таледа і Куэнкі. Іх задача — тушыць пажары з зямлі ў цяжкадаступнай мясцовасці без выкарыстання цяжкай пажарнай тэхнікі. Польскія ратавальнікі будуць супрацоўнічаць з іспанскімі калегамі і пажарнай авіяцыяй.

Іспанія цяпер змагаецца з хваляй моцнай спёкі і маштабнымі ляснымі пажарамі, якія ўжо ахапілі дзясяткі тысяч гектараў. Польшча адгукнулася на афіцыйны запыт аб дапамозе ў межах еўрапейскай праграмы ўзаемнай падтрымкі падчас стыхійных бедстваў.

IAR/нг