Прадпрымальнікі ў дэпартаменце Жыронда падлічваюць свае страты пасля лясных пажараў, якія спустошылі паўднёва-заходнюю Францыю. У Андэрнас-ле-Бэн на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяну мясцовыя ўладальнікі крамаў і бізнесу баяцца сур'ёзных фінансавых праблем, бо жнівень традыцыйна зʼяўляецца самым важным месяцам для турызму.
— Мы ўсе губляем грошы, сезон для нас скончыўся, — прызнаецца ўладальніца крамы малочных прадуктаў Крысцін. — Гэта не звычайны сезон. Мы ўсе страцім велізарныя сумы, а не толькі прадаўцы на рынку. Сезон для нас скончыўся.
Вустрычная галіна таксама адчувае наступствы пажараў. Клеман, мясцовы фермер, перажывае, што кліентаў надалей мала.
— Пасля дзесяцідзённага перапынку мы цяпер можам зноў адкрыцца, але пакуль што тут няшмат людзей. Ніхто не прыходзіць на дэгустацыі. Я хвалююся за жнівень і за фінансавую дапамогу, пра якую пакуль нічога невядома.
Францыя ўжо некалькі дзён змагаецца з ляснымі пажарамі пасля рэкорднай спякоты. У дэпартаменце Жыронда, недалёка ад Бардо, агонь ахапіў амаль 42 тысячы гектараў хваёвых лясоў. Таксама было знішчана каля 240 дамоў.
ав