Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Засуха прымушае венграў эканоміць электраэнергію

03.08.2026 09:30
Праблема настолькі сур’ёзная, што ўрад заклікаў жыхароў Венгрыі скараціць спажыванне электраэнергіі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. sebaonflames/pixabay.com/CC0

Дадзеныя аператара венгерскай электрасеткі паказваюць, што венгры адгукнуліся на заклік урада скараціць спажыванне энергіі. У нядзелю ўвечары, паміж 17:00 і 22:00, яно ўпала на 450 мегават, то бок амаль на 7% у параўнанні з прагназаваным попытам.

Прэм'ер Петэр Мадзьяр у сацсетках падзякаваў грамадзянам за салідарнасць і адказнасць, падкрэсліўшы, што гэта дапамагло пазбегнуць больш сурʼёзных абмежаванняў на пастаўкі электраэнергіі.

Нагадаем, рэкордна нізкі ўзровень вады ў рацэ Дунай прывёў да амаль поўнага спынення работы АЭС «Пакш». Урад працягвае заклікаць жыхароў скараціць спажыванне энергіі ў гадзіны пік і рыхтуе план часовага скарачэння спажывання для найбуйнейшых прамысловых прадпрыемстваў.

Энергетычны крызіс таксама выклікаў пытанні аб арганізацыі найбуйнейшага ў краіне музычнага фестывалю «Сігет». Арганізатары апублікавалі заяву, у якой запэўнілі, што фестываль не будзе абцяжарваць нацыянальную электрасетку. Яны запэўнілі, што мерапрыемства мае ўласную сістэму электразабеспячэння на аснове генератараў і пры неабходнасці, можа працаваць цалкам незалежна ад агульнай сеткі.

IAR/аз

Метэаролагі: Спёка хутка вернецца

02.08.2026 17:11
Найбольшая тэмпература будзе на паўднёвым усходзе — 33-34°C.