Дадзеныя аператара венгерскай электрасеткі паказваюць, што венгры адгукнуліся на заклік урада скараціць спажыванне энергіі. У нядзелю ўвечары, паміж 17:00 і 22:00, яно ўпала на 450 мегават, то бок амаль на 7% у параўнанні з прагназаваным попытам.
Прэм'ер Петэр Мадзьяр у сацсетках падзякаваў грамадзянам за салідарнасць і адказнасць, падкрэсліўшы, што гэта дапамагло пазбегнуць больш сурʼёзных абмежаванняў на пастаўкі электраэнергіі.
Нагадаем, рэкордна нізкі ўзровень вады ў рацэ Дунай прывёў да амаль поўнага спынення работы АЭС «Пакш». Урад працягвае заклікаць жыхароў скараціць спажыванне энергіі ў гадзіны пік і рыхтуе план часовага скарачэння спажывання для найбуйнейшых прамысловых прадпрыемстваў.
Энергетычны крызіс таксама выклікаў пытанні аб арганізацыі найбуйнейшага ў краіне музычнага фестывалю «Сігет». Арганізатары апублікавалі заяву, у якой запэўнілі, што фестываль не будзе абцяжарваць нацыянальную электрасетку. Яны запэўнілі, што мерапрыемства мае ўласную сістэму электразабеспячэння на аснове генератараў і пры неабходнасці, можа працаваць цалкам незалежна ад агульнай сеткі.
IAR/аз