Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Улады Іспаніі заклікалі краіны ЭС да салідарнасці па справе міграцыйнага крызісу ў Сеуце

03.08.2026 14:25
Іспанія заўсёды праяўляла салідарнасць як палітычна, так і на практыцы, нагадаў кіраўнік іспанскай дыпламатыі.
  ,
Іспанія ўзмацняе кантроль, каб скараціць колькасць перасячэнняў мяжы з СеўтайPAP/EPA/REDUAN

Іспанія заклікае краіны Еўрасаюза да салідарнасці па справе міграцыйнага крызісу ў Сеуце. Міністр замежных спраў Хасэ Мануэль Альбарэс абвясціў, што большасць мігрантаў вярнулася ў Марока. Ён падкрэсліў, што Рабат з самага пачатку супрацоўнічаў з Мадрыдам па гэтай справе.

Нагадваем, ад 50 000 да 60 000 мігрантаў дабраліся да Сеуты — іспанскага горада на ўзбярэжжы Паўночнай Афрыкі, які мяжуе з Гібралтарскім пралівам, дзе пражывае каля 84 000 жыхароў. Падчас спробы перасячэння мяжы загінулі як мінімум 70 чалавек.

Іспанія ўзвяла бар'ер на марской мяжы і ўзмацніла бяспеку на сушы. Міністр замежных спраў краіны нагадаў, што Сеута і Мелілья — адзіныя месцы, дзе Еўрапейскі Саюз мае сухапутную мяжу з Афрыкай.
Ён таксама выступіў супраць пагроз Італіі абмежаваць правілы Шэнгенскай зоны і звярнуўся да іншых дзяржаў-членаў ЕС з просьбай аб падтрымцы.

— Калі ўзнікалі крызісы на Лампедузе, на мяжы з Беларуссю ці падчас уцёкаў сірыйскіх грамадзян у Еўропу, Іспанія заўсёды праяўляла салідарнасць як палітычна, так і на практыцы. Цяпер мы патрабуем таго ж ад іншых еўрапейскіх краін, — заявіў міністр замежных спраў Іспаніі.

Хасэ Мануэль Альбарэс дадаў, што масавы прыток мігрантаў мог быць выкліканы распаўсюджваннем у сацсетках несапраўднай інфармацыі пра нібыта тое, што Вярхоўны суд сваім прысудам абмежаваў магчымасць неадкладнага вяртання нелегальных мігрантаў.

IAR/аз

Іспанія: Колькасць ахвяр міграцыйнага крызісу ў Сеуце павялічылася да 72 чалавек

02.08.2026 14:09
Крызіс у Сеуце разгарэўся, калі ў чацвер і пятніцу з Марока ў іспанскі анклаў з насельніцтвам 83 тысячы чалавек перасеклі мяжу прыблізна 60 тысяч нелегальных імігрантаў.