Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Францыя: Суд падтрымаў рашэнне аб хатнім арышце для былой кіраўніцы «Russia Today»

03.08.2026 16:35
Ксенія Фёдарава змагаецца за тое, каб застацца ў Францыі і заяўляе, што стала ахвярай цэнзуры.
 . .
Ілюстрацыйны здымак. Парыж.фота: skeeze/pixabay.com/CC0

Французскі суд пацвердзіў рашэнне аб змяшчэнні былой кіраўніцы тэлеканала «Russia Today» у Францыі Ксеніі Фёдаравай пад хатні арышт. Расіянка змагаецца за тое, каб застацца ў Францыі.

Некалькі дзён таму ўрад Францыі вырашыў выслаць яе з краіны, абвінаваціўшы ў распаўсюджванні крамлёўскай прапаганды. Французскія ўлады апраўдваюць свае дзеянні барацьбой з умяшаннем Крамля і дэзінфармацыяй.

Ксеніі Фёдаравай было загадана заставацца дома і штодня з'яўляцца ў паліцэйскі ўчастак, пакуль не будзе выкананы загад аб высылцы. Яе актывы таксама былі замарожаныя на шэсць месяцаў. Былая кіраўніца «Russia Today» спадзявалася адмяніць гэтыя абмежаванні, але Адміністрацыйны суд у Парыжы адхіліў яе просьбу.

У апошнія гады, пасля забароны вяшчання «Russia Today» у Францыі, Фёдарава стала адной з самых вядомых фігур у правых СМІ. Па меры росту яе папулярнасці і ўплыву спрэчкі вакол яе заяў абвастрыліся. Сярод іншага, яна сцвярджала, што гэта Захад справакаваў вайну ва Украіне і рухаецца да супрацьстаяння з Расіяй.

Сама Ксенія Фёдарава заяўляе, што яна зʼяўляецца ахвярай цэнзуры. Эксперты падкрэсліваюць, што юрыдычная спрэчка можа працягвацца гадамі, бо рашэнне аб яе высылцы мае выключны характар і выклікае юрыдычныя пытанні.

IAR/аз