Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча заклікае ЕС узмацніць ахову знешніх межаў пасля міграцыйнага крызісу ў Сеуце

04.08.2026 13:44
Іспанія ўжо ўзмацніла ахову мяжы, а ўлады ЕС абмяркоўваюць дадатковую падтрымку Мадрыду і меры, каб прадухіліць паўтарэнне падобнага крызісу.
  3  ,    ,    ,
Больш за 3 тысячы афіцэраў, у тым ліку вайскоўцы, паліцыянты і грамадзянская гвардыя, якія былі накіраваны ў Сеўту для забеспячэння бяспекіPAP/EPA/Giner

Польшча на пазачарговай відэаканферэнцыі міністраў унутраных спраў краін ЕС закліча да ўзмацнення аховы ўсіх знешніх межаў Еўрасаюза на фоне міграцыйнага крызісу ў іспанскай Сеуце.  Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Чэслаў Мрочэк заявіў: 

— Пазіцыя Польшчы будзе наступнай: давайце не шукаць рознагалоссяў паміж намі, а паспрабуем дзейнічаць разам дзеля больш эфектыўнай абароны знешніх межаў — усіх межаў. Некалькі тыдняў таму Еўрапейскі саюз прыняў рашэнні, якія датычацца палітыкі вяртання, гэта значыць дэпартацыі. Мы падтрымліваем гэтыя дзеянні ЕС і будзем заклікаць да ўзгодненых мер па абароне знешніх межаў.

Экстраная сустрэча склікана пасля беспрэцэдэнтнага наплыву мігрантаў у Сеуту, куды за некалькі дзён трапілі больш за 50 тысяч чалавек, прынамсі 72 загінулі. 

Іспанія ўжо ўзмацніла ахову мяжы, а ўлады ЕС абмяркоўваюць дадатковую падтрымку Мадрыду і меры, каб прадухіліць паўтарэнне падобнага крызісу.

iar/эж