Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Вільня спыняе пісьмовае абслугоўванне жыхароў на рускай мове

05.08.2026 10:30
Улады абгрунтоўваюць змены палітыкай умацавання дзяржаўнай мовы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Юлия Прохоренко/pixabay.com/CC0 Public Domain

Улады Вільні больш не будуць прымаць пісьмовых заяў і скаргаў, пададзеных на рускай мове. Інфармацыя на мовах краін, якія не з’яўляюцца членамі ЕС, будзе прадастаўляцца толькі вусна і толькі ў тым выпадку, калі супрацоўнік валодае імі.

Змены з'яўляюцца часткай рэалізацыі праграмы інтэграцыі замежнікаў і намаганняў па ўмацаванні ролі літоўскай мовы. Рускамоўная версія таксама была выдалена з вэб-сайта горада і сістэмы абслугоўвання кліентаў.

Улады літоўскай сталіцы падкрэсліваюць, што горад паслядоўна рэалізуе палітыку ўмацавання дзяржаўнай мовы, прынятую вясной. За некалькі месяцаў больш за тысячу замежнікаў ужо скарысталіся бясплатнымі курсамі літоўскай мовы, а колькасць рускамоўных груп у дашкольных установах скарацілася на 40 працэнтаў.

Гэтай восенню ў розных частках Вільні пачнуць працаваць моўныя клубы, а да канца года замежнікі змогуць карыстацца спецыяльнай анлайн-платформай для самастойнага вывучэння літоўскай мовы.

IAR/аз