Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Літва папярэдзіла пра магчымыя расійскія правакацыі з выкарыстаннем украінскіх дронаў

06.08.2026 15:24
У сувязі з гэтым літоўскія вайскоўцы ўжо ўзмацнілі ахову СПГ-тэрмінала ў Клайпедзе і міждзяржаўнай электралініі LitPol Link, якая злучае Літву з Польшчай.
Сцяг Літвыjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Расія можа выкарыстаць перахопленыя ўкраінскія беспілотнікі для нападаў на крытычную інфраструктуру краін Балтыі, каб ускладніць вызначэнне сапраўднага арганізатара атакі. Пра гэта паведаміў міністр абароны Літвы Робертас Каўнас са спасылкай на ацэнкі літоўскай вайсковай выведкі.

Паводле яго, выкарыстанне ўкраінскіх дронаў дазволіла б Крамлю адмаўляць сваю датычнасць да магчымых удараў па тэрыторыі краін НАТА. Міністр не ўдакладніў, якія менавіта аб'екты могуць стаць цэллю і калі могуць адбыцца такія правакацыі.

У апошнія месяцы краіны ўсходняга флангу Альянсу ўжо паведамлялі пра звесткі разведкі, якія сведчаць аб магчымых расійскіх аперацыях «пад чужым сцягам» з выкарыстаннем захопленых украінскіх беспілотнікаў. Раней прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заяўляў, што патэнцыйнымі мэтамі могуць стаць энергетычная і транспартная інфраструктура.

У сувязі з гэтым літоўскія вайскоўцы ўжо ўзмацнілі ахову СПГ-тэрмінала ў Клайпедзе і міждзяржаўнай электралініі LitPol Link, якая злучае Літву з Польшчай.

iar/эж