У Нагасакі прайшла хвіліна маўчання ў памяць аб ахвярах ядзернай бамбардзіроўкі.
Мэр гораду Шыро Сузукі заявіў, што «сілавая палітыка буйных дзяржаў павялічвае пагрозу выкарыстання ядзернай зброі. Паколькі ўзаемны недавер і канфлікты падзяляюць міжнародную супольнасць, «кіраванне сілай буйных дзяржаў становіцца ўсё больш распаўсюджанай зʼявай. Сітуацыя ва Украіне і на Блізкім Усходзе, дзе непасрэдна ўдзельнічаюць дзяржавы, якія валодаюць ядзернай зброяй, застаецца непрадказальнай», — падкрэсліў мэр Нагасакі.
Сузукі заклікаў да свету без ядзернай зброі.
—Ядзерная зброя — гэта не неабходнае зло, а абсалютнае зло, і чалавецтва і ядзерная зброя ніколі не змогуць суіснаваць, — сказаў ён.
На цырымоніі прысутнічаў прэмʼер-міністр Японіі Санаэ Такаіці.
— Нельга дазволіць, каб паўтарылася трагедыя, якая адбылася ў Нагасакі і Хірасіме 81 год таму. Наша краіна прытрымліваецца трох прынцыпаў неядзернай зброі, — заявіў прэмʼер-міністр.
ПР/юл