Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях (ДСНС) звярнулася да НАТА з просьбай аб міжнароднай дапамозе ў гуманітарным размініраванні на сваёй тэрыторыі, паведаміў у сераду Паўночнаатлантычны альянс. Кіеў запытаў абсталяванне, неабходнае для выдалення выбуховых боепрыпасаў на сушы і пад вадой.
У сваім запыце ўкраінцы падкрэслілі, што ў выніку ўзброенай агрэсіі Расіі іх тэрыторыя была моцна забруджана выбуховымі рэчывамі, якія ўяўляюць пагрозу для мірнага насельніцтва і крытычна важнай інфраструктуры.
Паводле звестак ДСНС, масавыя абстрэлы і разбурэнні патрабуюць хуткага рэагавання і правядзення комплексных аперацый па гуманітарным размініраванні.
— Размініраванне і гуманітарнае размініраванне тэрыторыі Украіны з'яўляюцца адным са стратэгічных прыярытэтаў урада Украіны і маюць вырашальнае значэнне для аднаўлення краіны, умацавання магчымасцей Сіл бяспекі і абароны Украіны, а таксама забеспячэння бяспекі грамадзян Украіны, — падкрэсліла ўкраінская служба.
У спіс абсталявання, запытанага ўкраінцамі, уваходзяць магнітометры для выяўлення металічных прадметаў, сістэмы дыстанцыйнага падрыву, транспартныя сумкі, балістычныя касцюмы і акуляры, а таксама вадалазнае абсталяванне і падводныя апараты.
Краіны, якія могуць аказаць дапамогу, цалкам або часткова, павінны прадставіць свае прапановы Кіеву.
PAP/ав