Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На заводзе боепрыпасаў пад Рымам адбыўся выбух

14.08.2026 11:07
KNDS Ammo Italy уваходзіць у франка-нямецкі абаронны канцэрн KNDS. Кампанія пастаўляе ўзбраенне, у тым ліку Украіне. Прычыны здарэння пакуль невядомыя.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/geralt

У італьянскім горадзе Калефера, недалёка ад Рыма, адбыўся моцны выбух на заводзе KNDS Ammo Italy, які вырабляе боепрыпасы для сухапутных і ваенна-марскіх сіл. Паведамленняў пра пацярпелых або зніклых без вестак няма.

Паводле італьянскіх СМІ, каля 14:45 па мясцовым часе ў адным з цэхаў загарэўся кампактар — машына, якая прэсуе порах. Пажарныя і паліцыя прыбылі на прадпрыемства яшчэ да выбуху, але агонь пасля распаўсюдзіўся і прывёў да дэтанацыі.

У той дзень на заводзе працавалі 24 чалавекі, усе яны знаходзіліся ў бяспецы. Выбухная хваля выбіла вокны ў некалькіх дамах паблізу, а навакольныя дарогі часова перакрываліся.

KNDS Ammo Italy уваходзіць у франка-нямецкі абаронны канцэрн KNDS. Кампанія пастаўляе ўзбраенне, у тым ліку Украіне. Прычыны здарэння пакуль невядомыя.

pap/эж