15 жніўня падчас урачыстасці Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі Папа Леў XIV правёў традыцыйную малітву «Анёл Панскі» ў Кастэль-Гандольфа, падчас якой памаліўся за жыхароў Калумбіі, якія пацярпелі ад моцнага землятрусу. Пантыфік выказаў салідарнасць з пацярпелымі і заклікаў да малітвы за людзей, якія цяпер перажываюць цяжкія часы.
— У гэтыя дні я працягваю маліцца за жыхароў Калумбіі, якія пакутуюць праз землятрус. Я салідарны з гэтымі супольнасцямі і з усімі, хто жыве ў цяжкіх умовах, і разам з імі прашу: Святая Марыя, маліся за нас! — заклікаў біскуп Рыма.
Землятрус магнітудай 7,4 бала паводле шкалы Рыхтэра адбыўся 10 жніўня на захадзе Калумбіі, паблізу Сан-Хасэ-дэль-Пальмар. Паводле апошніх звестак, загінулі не менш за 290 чалавек, каля 140 лічацца зніклымі без вестак, амаль 4 тыс. атрымалі траўмы.
iar/эж