Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кая Калас: Восенню будзе прадстаўлены самы комплексны спіс санкцый у дачыненні да Расіі

17.08.2026 18:11
Гэта павялічыць колькасць расійскіх арганізацый, якія падпадаюць пад санкцыі, на траціну.
   Wildberries
Удар па складах Wildberries пад Масквой PAP/EPA/STRINGER

Восенню будзе прадстаўлены самы комплексны спіс санкцый у дачыненні да Расіі з пачатку вайны. Гэта павялічыць колькасць расійскіх арганізацый, якія падпадаюць пад санкцыі, на траціну, заявіла ў панядзелак у інтэрв'ю нямецкай штодзённай газеце «Die Welt» кіраўніца знешняй палітыкі ЕС Кая Калас.

На думку Калас, сілы Уладзіміра Пуціна «не перамагаюць на полі бою», таму расійскія ўлады «ўсё часцей накіроўваюць ракеты супраць украінскіх мірных жыхароў і інфраструктуры». На яе думку, Расія хоча «зрабіць украінскія гарады непрыдатнымі для жыцця».

Кіраўніца знешняй палітыкі ЕС выказала перакананне, што Украіне «ўдалося сарваць расійскую лагістыку з дапамогай удараў беспілотнікаў». Гэтыя атакі прывялі да «сурʼёзнага паліўнага крызісу ў акупаваным Расіяй Крыме і ўдарылі па нафтаперапрацоўчых заводах унутры краіны», што прыводзіць да таго, што «наступствы вайны ўсё больш адчуваюцца расійскім грамадствам».

Калас паведаміла, што восенню прадставіць «самы поўны спіс санкцый з пачатку вайны».

— Калі ён будзе прыняты, колькасць расійскіх асоб, кампаній і арганізацый, якія падпадаюць пад санкцыі, адразу ж павялічыцца на траціну, — абвясціла яна.

Былая прэмʼер-міністр Эстоніі папярэдзіла, што «Еўропа сутыкаецца з усё большай гібрыднай пагрозай» і што за «большасць выпадкаў» сабатажу, шпіянажу і кібератак адказвае Масква. Яна заклікала да рашучага адказу, папярэдзіўшы, што «занадта слабы адказ» прывядзе да «яшчэ большай колькасці інцыдэнтаў».

PAP/ав