Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Расіі новы дэфіцыт: даражэюць і знікаюць аўтамабільныя алеі

19.08.2026 13:12
Удзельнікі рынка звязваюць дэфіцыт расійскіх алеяў з пазапланавымі рамонтамі на нафтаперапрацоўчых заводах і абмежаваннямі па асобных відах сыравіны. 
Туапсінскі НПЗкрыніца: скрыншот/youtube.com/

У Расіі на фоне праблем з палівам узнік дэфіцыт аўтамабільных алеяў. Удзельнікі рынку заяўляюць аб скарачэнні даступнасці асобных пазіцый, падаражэнні прадукцыі і павелічэнні тэрмінаў пастаўкі. Пра гэта пішуць расійскія СМІ са спасылкай на прадстаўнікоў аўтамабільнага і паліўнага рынку, паведамляе партал «Карэспандэнт».

За апошнія два месяцы цэны на змазачныя матэрыялы ў Расіі выраслі ў 1,5-2 разы, а тэрміны паставак павялічыліся з двух дзён да двух тыдняў, піша партал «Камерсант».

Асобных папулярных пазіцый зараз увогуле няма ў наяўнасці. Кампаніям даводзіцца купляць у пасярэднікаў прадукцыю, якую вытворцы паспелі адгрузіць раней.

Удзельнікі рынка звязваюць дэфіцыт расійскіх алеяў з пазапланавымі рамонтамі на нафтаперапрацоўчых заводах і абмежаваннямі па асобных відах сыравіны. У прыватнасці, расійскім вытворцам не хапае імпартных прысадак, якія выкарыстоўваюцца пры вытворчасці змазачных матэрыялаў.

На імпартную прадукцыю таксама ўплываюць лагістычныя праблемы: з-за перабояў з пастаўкамі асобныя віды алеяў перыядычна знікаюць з продажу, асабліва ў прэміяльным сегменце.

Дадатковым фактарам росту попыту з'яўляецца пагаршэнне якасці паліва: пры выкарыстанні бензіну стандартаў Еўра-2 і Еўра-3 з падвышаным утрыманнем серы аўтамабільны алей трэба мяняць у 1,5-2 разы часцей.

У той жа час удзельнікі рынку не чакаюць такога маштабнага дэфіцыту маторных алеяў, які назіраецца на паліўным рынку. Аднак кошты ўжо прыкметна выраслі: з пачатку года аўтамабільныя алеі ў Расіі падаражэлі на 15-20%, а асобныя пазіцыі — на 40%. Імпартная прадукцыя падаражэла прыкладна ўдвая.

вс

здымак ілюстрацыйны