Канцэрн «Orlen» падпісаў трохгадовы кантракт з «Equinor» на пастаўкі сырой нафты з радовішча «Johan Sverdrup» на кантынентальным шэльфе Нарвегіі. Пастаўкі пачнуцца ў верасні. Сырая нафта будзе пастаўляцца на нафтаперапрацоўчыя заводы ў Польшчы, Чэхіі і Літве.
Кантракт распрацаваны з улікам зменлівых патрэб групы «Orlen». У залежнасці ад попыту, штогадовыя пастаўкі могуць вагацца ад амаль 5 мільёнаў тон да больш чым 9 мільёнаў тон сырой нафты.
«Кантракт не толькі забяспечвае значную частку патрэб групы ў сыравіне, але і дазваляе карэктаваць маштабы паставак у адпаведнасці з рынкавымі і эксплуатацыйнымі ўмовамі нафтаперапрацоўчых заводаў», – падкрэсліваецца ў прэс-рэлізе.
Асновай для паставак па кантракце будзе нафта гатунку «Johan Sverdrup». Яна паступае з аднаго з найбуйнейшых нафтавых радовішчаў у свеце, на якое прыпадае прыкладна траціна ўсёй здабычы сырой нафты ў Нарвегіі.
ав