Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларуска была агенткай расійскага ГРУ і працавала ў Чэхіі пад выглядам журналіста

22.08.2026 13:05
Наталля Судлянкова — беларуская журналістка, якая раней атрымала прытулак у Чэхіі.
.
Шпіянаж.peterbwiberg/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пражскі гарадскі суд пацвердзіў, што Наталля Судлянкова, якая шмат гадоў працавала ў Чэхіі журналісткай, была агентам расійскай ваеннай разведкі ГРУ і распаўсюджвала расійскую прапаганду. Суд адхіліў яе скаргу на рашэнне ўрада Чэхіі ўнесці яе ў санкцыйны спіс, паведамляе партал czechia-online.cz.

Наталля Судлянкова — беларуская журналістка, якая раней атрымала прытулак у Чэхіі. У красавіку 2025 года ўрад Чэхіі ўнёс яе ў нацыянальны санкцыйны спіс, пасля чаго яна павінна была пакінуць краіну.

Рашэнне суда грунтуецца, у прыватнасці, на сакрэтнай інфармацыі. Згодна з матэрыяламі справы, Судлянкова атрымлівала заданні і ўзнагароджанне ад супрацоўніка расійскай ваеннай разведкі ГРУ. Ёй таксама плаціў супрацоўнік USM Holding, заснавальнікам якога з'яўляецца расійскі алігарх Алішэр Усманаў, які знаходзіцца пад санкцыямі.

Паводле высноў чэшскіх спецслужбаў, дзейнасць Судлянковай у краіне была доўгатэрміновай. Яна свядома і ў сакрэце працавала на карысць структур, звязаных з Расіяй.

вс