Расія накіравала ноты ў дыпламатычныя ведамствы ўсіх краін з просьбай забараніць мітынгі каля расійскіх пасольстваў у замежных дзяржавах у дзень выбараў у расійскую Дзяржаўную думу. Пра гэта ў інтэрв'ю агенцтву РИА «Новости» расказаў намеснік старшыні камісіі МЗС Расіі па выбарах Максім Райдэр.
Паводле яго слоў, Масква просіць «прыняць адэкватныя меры па абароне выбарчых участкаў». Супрацоўнік МЗС дадаў, што на час выбараў расійскія замежныя ўстановы таксама ўзмоцняць ахову.
Выбары дэпутатаў расійскай Дзярждумы IX склікання пройдуць з 18 да 20 верасня.
Галасаванне за межамі Расіі будзе арганізавана на больш чым 300 выбарчых участках у 152 краінах.
10 жніўня Вярхоўны суд Расіі адмяніў рэгістрацыю федэральнага выбарчага спіса апазіцыйнай партыі «Яблоко» на выбарах у Дзяржаўную думу.
вс