Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У ААЭ нафтавыя рэзервуары закрываюць ад дронаў металічнымі сеткамі і кратамі

23.08.2026 12:41
Цыстэрны і сховішчы закрываюць масіўнымі каркасамі з металу, якія вонкава падобныя на высокія будаўнічыя рыштаванні. 
          .
У ААЭ нафтавыя рэзервуары закрываюць ад дронаў металічнымі сеткамі і кратамі.Крыніца: @GrillardEric/X

У Аб'яднаных Арабскіх Эміратах вакол нафтавых рэзервуараў і абʼектаў крытычнай інфраструктуры пачалі ўсталёўваць ахоўныя металічныя краты і сеткі для прадухілення ўдараў беспілотнікаў.

Цыстэрны і сховішчы закрываюць масіўнымі каркасамі з металу, якія вонкава падобныя на высокія будаўнічыя рыштаванні. Такія ахоўныя экраны павінны перахапіць дроны або зменшыць наступствы іх дэтанацыі.
Меры ўзмацнілі на фоне росту рызык атакаў на энергетычныя абʼекты ў рэгіёне.

Паралельна ў самім Дубаі развіваюць праект лічбавай «паветранай сеткі». Горад укараняе сістэму бяспечных маршрутаў і кіравання трафікам для інтэграцыі грамадзянскіх беспілотнікаў у шчыльную забудову.

вс