Афіцэры і матросы ВМС Польшчы прыбылі ў Швецыю для падрыхтоўкі службы на шведскай падлодцы. Польская каманда пройдзе навучанне на субмарыне HMS Södermanland, якая затым будзе здадзеная Польшчы ў арэнду да моманту паставак новых падводных лодак. Польскія падводнікі, падзеленыя на групы, будуць праходзіць падрыхтоўку ў Карлскруне да пачатку 2028 года.
Як паведамлялася, у канцы чэрвеня бягучага года польскія ўлады падпісалі кантракт на пакупку трох сучасных шведскіх падводных лодак A26. Чакаецца, што першая субмарына паступіць на службу пад бела-чырвоным сцягам у 2030 годзе, дзве наступныя — годам пазней. Кантракт таксама прадугледжвае перадачу Польшчы ў арэнду мадэрнізаванай падводнай лодкі тыпу A1 для падрыхтоўкі падводнікаў для службы на A26.
вс