Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскія матросы прыбылі ў Швецыю для падрыхтоўкі да службы на шведскай падлодцы (ВІДЭА)

23.08.2026 16:13
У канцы чэрвеня бягучага года польскія ўлады падпісалі кантракт на пакупку трох сучасных шведскіх падводных лодак A26. 
26 Blekinge
А26 BlekingeКрыніца: Saab

Афіцэры і матросы ВМС Польшчы прыбылі ў Швецыю для падрыхтоўкі службы на шведскай падлодцы. Польская каманда пройдзе навучанне на субмарыне HMS Södermanland, якая затым будзе здадзеная Польшчы ў арэнду да моманту паставак новых падводных лодак. Польскія падводнікі, падзеленыя на групы, будуць праходзіць падрыхтоўку ў Карлскруне да пачатку 2028 года.

Як паведамлялася, у канцы чэрвеня бягучага года польскія ўлады падпісалі кантракт на пакупку трох сучасных шведскіх падводных лодак A26. Чакаецца, што першая субмарына паступіць на службу пад бела-чырвоным сцягам у 2030 годзе, дзве наступныя — годам пазней. Кантракт таксама прадугледжвае перадачу Польшчы ў арэнду мадэрнізаванай падводнай лодкі тыпу A1 для падрыхтоўкі падводнікаў для службы на A26.

вс