Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Расіі на 80% заправак скончыўся 95-ы бензін

25.08.2026 08:35
Складаная сітуацыя назіраецца ў Маскве, на Далёкім Усходзе і ў акупаваным Крыму.
    -
Чэрга на маскоўскіх запраўках з-за дэфіцыту паліваREUTERS

Амаль на 80 працэнтах заправак у Расіі скончыўся 95-ы бензін. Расійскія сайты «Інфатэк» і «Бензанафт» паведамілі, што складаная сітуацыя назіраецца ў Маскве, на Далёкім Усходзе і на акупаваных Расіяй тэрыторыях, у тым ліку ў Крыму.

Дэфіцыт бензіну на расійскім рынку склаўся ў выніку ўдараў украінскіх беспілотнікаў. Беспілотнікі штодня пашкоджваюць нафтаперапрацоўчыя заводы, нафтабазы ды лініі электраперадачы. Мінулай ноччу (25 жніўня) беспілотнікі ўдарылі па Северскім раёне Краснадарскага краю. Пасля выбуху загарэліся ўстаноўкі на нафтаперапрацоўчым заводзе, размешчаным на тэрыторыі Афіпска.

Раней украінцы паралізавалі расійскія парты на Чорным моры і пашкодзілі нафтавыя тэрміналы. З 34 буйных нафтаперапрацоўчых заводаў больш за 20 ужо былі вымушаныя прыпыніць вытворчасць з-за пашкоджання вытворчых ліній.

ПР/юл