Чорнае мора ўсё часцей выкідвае на бераг у Балгарыі беспілотнікі. Усяго за 24 гадзіны было знойдзена пяць такіх аб'ектаў — тры ў Варненскай вобласці і два ў Бургаскай вобласці.
Міністэрства абароны Балгарыі запэўніла, што ніводны з знойдзеных да гэтага часу беспілотнікаў не перавозіў боепрыпасаў. Сярод іх ёсць разведвальныя БПЛА і муляжы беспілотнікаў. Аднак вайскоўцы папярэджваюць жыхароў і турыстаў не набліжацца да такіх абʼектаў. Некаторыя фрагменты прылад былі падарваны ў моры.
Міністр абароны Балгарыі Дзімітар Стаянаў адзначае, што баі ў раёне Адэсы ў апошнія дні былі вельмі інтэнсіўнымі, і што марскія плыні могуць несці абломкі беспілотнікаў да балгарскага ўзбярэжжа. Паводле ўладаў, гэта прамое наступства вайны, якая вядзецца ва Украіне.
Таксама ўзнікае пытанне аб бяспецы суднаходства. Фрагменты беспілотнікаў, якія дрэйфуюць у моры, могуць прадстаўляць пагрозу для суднаў. Балгарскія службы падкрэсліваюць, што ў цяперашні час няма інфармацыі аб непасрэднай пагрозе для суднаў або людзей.
IAR/яс