Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Санкт-Пецярбургу здзейснілі замах на расійскага афіцэра

27.08.2026 16:35
Следчыя не раскрываюць асобу ахвяры. 
 -
У Санкт-Пецярбургу здзейснілі замах на расійскага афіцэра fontanka.ru

У Санкт-Пецярбургу выбухнуў аўтамабіль, у якім знаходзіліся афіцэр расійскай арміі і яго жонка. Мужчына загінуў на месцы здарэння, а жанчыну даставілі ў бальніцу. Атака адбылася ў раёне, дзе пражываюць вайскоўцы.

Партал Fontanka.ru са спасылкай на сведкаў паведаміў, што інцыдэнт адбыўся каля мясцовага супермаркета. Аўтамабіль выбухнуў адразу пасля таго, як пачаў рухацца. Паводле незалежных расійскіх СМІ, хтосьці заклаў самаробную бомбу.

Следчыя не раскрываюць асобу ахвяры. Паводле звестак сайта Fontanka.ru, ён быў падпалкоўнікам Паветрана-касмічных сіл, а партал 78.ru паведаміў, што ахвярай быў ваенны лётчык.

IAR/яс