Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

СМІ: Кіраўнік ЦРУ прапанаваў сустрэчу Трамп-Зяленскі-Пуцін у Маскве

30.08.2026 08:11
Кіраўнік ЦРУ Джон Рэткліф падчас нечаканага візіту ў Маскву прапанаваў расійскім уладам трохбаковую сустрэчу з удзелам лідараў ЗША, Украіны і Расіі: Дональда Трампа, Уладзіміра Зяленскага і Уладзіміра Пуціна, паведаміла ў нядзелю Axios.
    ()
Дырэктар Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення (ЦРУ) Джон РэткліфREUTERS

— Падобныя прапановы ўжо рабіліся раней, але расійскі бок іх адхіліў, — нагадаў амерыканскі партал са спасылкай на дзве крыніцы, знаёмыя з гэтым пытаннем.

Незразумела, якой была рэакцыя Масквы на ідэю кіраўніка ЦРУ.

Як адзначыў Axios, Рэткліф упершыню ўдзельнічаў у дыпламатычных намаганнях, накіраваных на спыненне вайны Расіі супраць Украіны.

Кіраўнік ЦРУ нечакана наведаў Маскву ў аўторак, дзе пагаварыў з кіраўніком Службы знешняй разведкі (СЗР) Расіі Сяргеем Нарышкіным і кіраўніком Федэральнай службы бяспекі Аляксандрам Бортнікавым. Украінскі бок быў праінфармаваны аб змесце перамоваў, паведаміў у пятніцу прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Трохбаковыя мірныя перамовы, на якіх амерыканскі бок часцей за ўсё прадстаўлялі пасланцы прэзідэнта ЗША Стыў Віткоф і Джарэд Кушнер, былі прыпыненыя ў сярэдзіне лютага з-за напружанасці на Блізкім Усходзе і наступнага пачатку вайны паміж ЗША і Ізраілем супраць Ірана.

PAP/юл