Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Ісландыі завершылася галасаванне на рэферэндуме па перамовах з ЕС

30.08.2026 08:45
Ісландыя не аднавіць перамовы аб далучэнні да Еўрапейскага Саюза.
    ,          C
У Рэйк'явіку адбыўся першы рэферэндум, ці варта Ісландыі аднавіць перамовы аб далучэнні да Еўрапейскага CаюзаREUTERS

А 22:00 па мясцовым часе (поўнач у Еўропе) у Ісландыі завершылася галасаванне, на якім ісландцы павінны былі вырашыць, ці аднаўляць перамовы з Еўрапейскім Саюзам адносна членства сваёй краіны ў Супольнасці.

Перамовы былі прыпыненыя ў 2013 годзе, але афіцыйна яны так і не былі спыненыя. Кіроўная кааліцыя з трох партый: сацыял-дэмакратычнага Альянсу, ліберальнай Партыі адраджэння і Народнай партыі падтрымлівае вяртанне за стол перамоваў. Апазіцыя выступае супраць гэтага. Грамадскасць практычна падзеленая па гэтым пытанні.

Як паведамляе AFP, з-за адсутнасці экзіт-полаў можа спатрэбіцца некалькі гадзін, каб вызначыць вынік галасавання «за» ці «супраць».

Згодна з частковымі вынікамі суботняга рэферэндуму ў Ісландыі, прыхільнікі аднаўлення перамоваў аб уступленні сваёй краіны ў Еўрапейскі Саюз маюць невялікую перавагу, паведаміў у нядзелю раніцай ісландскі грамадскі вяшчальнік RUV.

Паводле звестак RUV, з першых падлічаных 87 тысяч галасоў з больш чым 270 тысяч выбарцаў, якія маюць права голасу, 51,2% падтрымалі прапанову ўрада аднавіць перамовы аб далучэнні да ЕС, у той час як 48,8% выказаліся супраць.

Пасля падліку ўсіх галасоў выйшла, што 52,8 працэнта прагаласавалі «супраць», а 47,8 працэнта — «за». Канчатковыя вынікі паведаміла ісландская грамадская тэлекампанія RUV.

Ісландскае грамадства рэзка падзелена па пытанні аднаўлення перамоваў аб далучэнні да ЕС. Ва ўсіх нядаўніх апытаннях прыхільнікі працягу перамоваў захавалі невялікую перавагу. У аўторак у апытанні цэнтру Maskina 51,3% рэспандэнтаў падтрымалі далейшыя перамовы, а 48,7% выказаліся супраць. З іншага боку, апытанне Gallup, апублікаванае ў чацвер, паказала, што вынік можа быць і адваротным — у гэтым апытанні праціўнікі перамоваў атрымалі 51,6%, а прыхільнікі — 48,4%.

PAP/юл