Па горадзе курсуе спецыяльны бясплатны экскурсійны аўтобус, дзе пасажыры даведваюцца пра архітэктуру і інжынерыю літоўскай сталіцы. Яны таксама маюць магчымасць адкрыць для сябе тэхнічныя кур'ёзы, звязаныя з найбольш знакавымі славутасцямі Вільні.
Падчас экскурсіі можна даведацца, сярод іншага, што вежа Гедыміна на Замкавай гары, размешчаная ў цэнтры горада, мае свайго лічбавага двайніка. Гэты лічбавы двайнік дапамагае навукоўцам кантраляваць стан канструкцыі. Некалькі гадоў таму на ўзгорку адбыўся небяспечны апоўзень.
Турысты таксама могуць убачыць, як кантралююцца мікрасколіны ў знакамітым гатычным касцёле Святой Ганны і якія інжынерныя рашэнні былі выкарыстаны падчас рэканструкцыі Палаца Вялікіх князёў Літоўскіх. Маршрут праходзіць па месцах, гісторыя якіх была сфармавана навукоўцамі, архітэктарамі і інжынерамі, звязанымі з Вільняй.
Аўтобус быў запушчаны ў гонар 70-годдзя Віленскага тэхнічнага ўніверсітэта. Яго мэта — паказаць горад не вачыма традыцыйных гідаў, а вачыма інжынераў, архітэктараў і стваральнікаў новых тэхналогій. Бясплатныя экскурсіі будуць даступныя да 23 верасня.
Пасля завяршэння праекта маршрут будзе даступны ў выглядзе аўдыёгіда з функцыяй прывязкі да месцазнаходжання, што дазволіць наведвальнікам самастойна даследаваць Вільню.
ав