Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Харчовая дапамога Заходняму берагу ракі Іардан скарочаная ўдвая з-за недахопу сродкаў

01.09.2026 18:00
Недастатковае фінансаванне таксама пагражае дзейнасці арганізацыі і ў сектары Газа.
Сектар Газа PAP/EPA/MOHAMMED SABER

Сусветная харчовая праграма (СХП) ААН абвясціла ў аўторак аб скарачэнні харчовай дапамогі Заходняму берагу ўдвая з-за недахопу фінансавання, паведамляе AFP. Гэта азначае, што колькасць бенефіцыяраў праграмы скароціцца да 200 тысяч.

— Сусветная харчовая праграма вымушана скараціць удвая колькасць людзей, якім мы дапамагаем на Заходнім беразе. Гэта адбываецца ў той час, калі патрэба ў ежы на Заходнім беразе ракі Іардан павялічылася больш чым удвая ў параўнанні з двума гадамі раней, — заявіў журналістам у Жэневе прадстаўнік арганізацыі ў Палестыне Шон Х'юз. — У нас заканчваюцца сродкі, а гэта значыць, што з сённяшняга дня прыблізна 200 тысяч чалавек не будуць мець доступу да жыццёва важнай дапамогі, — прызнаў прадстаўнік СХП.

Паводле ацэнак арганізацыі, 900 тысяч чалавек на Заходнім беразе ракі Іардан змагаюцца з харчовай небяспекай, што складае больш за чвэрць насельніцтва. Паводле слоў Хʼюза, два гады таму гэтая лічба складала ўсяго 11%.

На сённяшні дзень дапамогу Сусветнай харчовай праграмы атрымалі 400 тысяч чалавек, пераважна палестынцы. Арганізацыя і яе партнёры падтрымліваюць семʼі на Заходнім беразе, забяспечваючы іх грашыма, ваўчарамі і прадуктамі харчавання. Недахоп фінансавання вымусіў скараціць гэтую жыццёва важную падтрымку.

Недастатковае фінансаванне таксама пагражае дзейнасці арганізацыі і ў сектары Газа. Агенцтва падтрымлівае там 1,5 мільёна чалавек, у тым ліку адзін мільён, якія штомесяц атрымлівае харчовую дапамогу. У ліпені фінансавая падтрымка для 375 тысяч чалавек скарацілася на 40%.

Арганізацыя падкрэслівае, што ёй неабходна 386 мільёнаў долараў на працягу наступных шасці месяцаў, каб дапамагчы амаль двум мільёнам чалавек, якія пацярпелі ад харчовай бяспекі ў сектары Газа і на Заходнім беразе ракі Іардан.

ав