298 тысяч гектараў былі ачышчаны ад мін, а больш за 260 тысяч мін і неразарваных боепрыпасаў былі нейтралізаваныя. Азербайджан хоча паскорыць гэтыя працы і просіць аб замежнай дапамозе. Ізраіль прапануе свае тэхналогіі, у тым ліку беспілотнікі і штучны інтэлект.
Толькі каля чатырох працэнтаў фінансавання размініравання Азербайджану паступае з-за мяжы. Баку разлічвае на большую міжнародную падтрымку.
Першым з прапановай выйшаў Ізраіль. Пасол у Баку Ронен Краўс заявіў, што ізраільскія кампаніі, якія спецыялізуюцца на размініраванні, зацікаўлены ва ўдзеле. Беспілотнікі могуць дапамагчы ў пошуку мін на вялікіх тэрыторыях, а штучны інтэлект дапамагчы выявіць зоны, якія патрабуюць далейшага даследвання.
Прадстаўнікі некалькіх ізраільскіх кампаній прысутнічалі на канферэнцыі ў Баку. Супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў гэтай галіне ўжо з'яўляецца фактам. Раней Азербайджан падпісаў кантракт з ізраільскай кампаніяй на пастаўку спецыяльных ахоўных касцюмаў для сапёраў.
ПР/юл