У панядзелак, 7 верасня польскія вытворцы сталі прымуць удзел у еўрапейскім пратэсце ў Бруселі, каб абараніцца ад азіяцкага імпарту. Еўропа ўсё больш абараняе ўласную сталь ад імпарту, але ў той жа час дапускае масавы прыток гатовай прадукцыі, вырабленай са сталі, з-за межаў ЕС.
«Польскія і еўрапейскія вытворцы мэблі, машын, бытавой тэхнікі і аўтамабільных дэталяў сутыкаюцца з высокімі выдаткамі на энергію, дэкарбанізацыю і рэгуляванне, з якімі замежным канкурэнтам часта не даводзіцца змагацца. Калі мы не абаронім гэтых кампаній, мы абаронім еўрапейскую сталь, але страцім прамысловасць, якая яе купляе і перапрацоўвае — сапраўднае сэрца эканомікі», — адзначыў прэзідэнт Польскага саюза дыстрыб'ютараў і перапрацоўшчыкаў сталі Пётр Сікорскі.
Пратэст пачнецца ў Бруселі ў панядзелак да поўдня. Праз горад запланаваны праезд калоны грузавікоў. Пазней прадстаўнікі кампаній і асацыяцый выступяць з сумеснай заявай у адрас Еўрапейскай камісіі ад імя EUROMETAL — Еўрапейскай федэрацыі дыстрыб'ютараў сталі, труб і металу.
IAR/нг